Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-зуёнак:васіль-зуёнак-хто-як-мыецца

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Зуёнак — Хто як мыецца

Раніцой да ручая
Ўся гусіная сям’я
Пакупацца ходзіць,
Карагоды водзіць.
А гусак на беражок
Выйдзе, дзюбай тыцкае:
«Дзе ж астатнія?! Няўжо
Ходзяць непамыцькамі?»

Дык жа не, брат гусак, –
Тут усё крыху не так:

Не ў крынічнай быстры
І не ў рэчцы дальняй, –
Тут у кожнага ў двары
Ёсць свая купальня.

Там, дзе сонечны прыпёк,
Легла курачка ў пясок:
Пер’е, пух перасыпае –
Душ пясчаны прынімае.

Побач з куркай верабей
На сябе пясок грабе,
Крылцамі трапеча –
Мые грудкі, плечы.

А індык дзьме шчаку,
Хоча ўсё спытацца:
«Блу-блу-блу! – Ці ў пяску,
Ці ў вадзе купацца?..»

Рукамыйніка няма,
І вада не выльецца:
Коцік так, насухама,
Коцік лапкай мыецца.

А мурзаты парсючок
Аб штыкет пацёр бачок,
Мухамі акружаны,
Сігануў да лужыны:
Пакачаўся ў брудзе –
Вось і чысты будзе!..

Падобныя старонкі

  • васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-гаварыла-маці
  • васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-люстэрку-свіцязі
  • васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-сон
  • васіль-зуёнак
  • васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-грымотах-ашалелых-веку
творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-хто-як-мыецца.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki