~~META: title = Васіль Зуёнак — Хто як мыецца &keywords = гусак, коцік, пясок &abstract = Верш Васіля Зуёнка "Хто як мыецца" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Зуёнак — Хто як мыецца ====== Раніцой да ручая\\ Ўся гусіная сям’я\\ Пакупацца ходзіць,\\ Карагоды водзіць.\\ А гусак на беражок\\ Выйдзе, дзюбай тыцкае:\\ "Дзе ж астатнія?! Няўжо\\ Ходзяць непамыцькамі?"\\ \\ Дык жа не, брат гусак, –\\ Тут усё крыху не так:\\ \\ Не ў крынічнай быстры\\ І не ў рэчцы дальняй, –\\ Тут у кожнага ў двары\\ Ёсць свая купальня.\\ \\ Там, дзе сонечны прыпёк,\\ Легла курачка ў пясок:\\ Пер’е, пух перасыпае –\\ Душ пясчаны прынімае.\\ \\ Побач з куркай верабей\\ На сябе пясок грабе,\\ Крылцамі трапеча –\\ Мые грудкі, плечы.\\ \\ А індык дзьме шчаку,\\ Хоча ўсё спытацца:\\ "Блу-блу-блу! – Ці ў пяску,\\ Ці ў вадзе купацца?.."\\ \\ Рукамыйніка няма,\\ І вада не выльецца:\\ Коцік так, насухама,\\ Коцік лапкай мыецца.\\ \\ А мурзаты парсючок\\ Аб штыкет пацёр бачок,\\ Мухамі акружаны,\\ Сігануў да лужыны:\\ Пакачаўся ў брудзе –\\ Вось і чысты будзе!.. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-гаварыла-маці]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-люстэрку-свіцязі]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-сон]] * [[постаці/васіль-зуёнак]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-грымотах-ашалелых-веку]]