Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-зуёнак:васіль-зуёнак-хадзіла-вярба

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Зуёнак — Хадзіла вярба...

Хадзіла вярба,
Дзе дзяцей гурба,
Наравістых выбірала,
Наравы выганяла.
Пястуху-дзяўчынку
Шлёгала галінкай,
З дураслівым хлапцом
Гаварыла дубцом:
– Наравы, наравы,
Ідзіце на равы,
На ямы ваўчыныя –
Ад натуры дзяцінае.
Там з вятрамі

гайсайце,

А дзяцей не чапайце.
Хай растуць –

не маркоцікі –

Слухмяныя,
Як вярбовыя коцікі,
Рахманыя…
Так вярба прамаўляла,
Так дзяцей навучала –
Ад дурноты пазбыцца,
Ад ляноты лячыцца, –
У Вербную нядзелю,
На добрую надзею…

Падобныя старонкі

  • васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-грымотах-ашалелых-веку
  • васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-гаварыла-маці
  • васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-люстэрку-свіцязі
  • васіль-зуёнак
  • васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-сон
творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-хадзіла-вярба.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki