~~META: title = Васіль Зуёнак — Хадзіла вярба... &keywords = вярба, дзяцей, наравы &abstract = Чытаць верш Васіля Зуёнка "Хадзіла вярба..." &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Зуёнак — Хадзіла вярба... ====== Хадзіла вярба,\\ Дзе дзяцей гурба,\\ Наравістых выбірала,\\ Наравы выганяла.\\ Пястуху-дзяўчынку\\ Шлёгала галінкай,\\ З дураслівым хлапцом\\ Гаварыла дубцом:\\ – Наравы, наравы,\\ Ідзіце на равы,\\ На ямы ваўчыныя –\\ Ад натуры дзяцінае.\\ Там з вятрамі гайсайце, А дзяцей не чапайце.\\ Хай растуць – не маркоцікі – Слухмяныя,\\ Як вярбовыя коцікі,\\ Рахманыя...\\ Так вярба прамаўляла,\\ Так дзяцей навучала –\\ Ад дурноты пазбыцца,\\ Ад ляноты лячыцца, –\\ У Вербную нядзелю,\\ На добрую надзею... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-грымотах-ашалелых-веку]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-гаварыла-маці]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-люстэрку-свіцязі]] * [[постаці/васіль-зуёнак]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-сон]]