~~META: title = Васіль Зуёнак — У люстэрку Свіцязі &keywords = Свіцязь &abstract = Чытаць санет Васіля Зуёнка "У люстэрку Свіцязі" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Зуёнак — У люстэрку Свіцязі ====== Дубоў града і ў градабой і ў замець\\ Харугвы непакорныя калыша.\\ Замкі вякоў на замкавым узвышшы\\ Вартуюць ад няверцаў нашу памяць.\\ \\ Нішто блакіт высокі не запляміць –\\ У згодзе ён са свіцязянскай цішай,\\ І зорныя санеты неба піша\\ Рукой Міцкевіча, каб дух ліцвінскі ўславіць.\\ \\ Сівыя курганы паданні сняць:\\ Каб сцвердзіць край, Міндоўг шыхтуе раць\\ І стольны горад праз вякі бароніць...\\ \\ Навагрудак... Званы зямлі звіняць\\ І сэрца акрыляюць нашы сёння,\\ Як рэха несмяротнае Пагоні... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]] * [[слоўнік/вянок-санетаў]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]] * [[слоўнік/санет]]