~~META: title = Васіль Зуёнак — У грымотах ашалелых веку... &keywords = лета, паэт &abstract = Чытаць верш Васіля Зуёнка "У грымотах ашалелых веку..." &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Зуёнак — У грымотах ашалелых веку... ====== У грымотах ашалелых веку\\ Вы не чулі, што гэта такое –\\ Зона абсалютнага спакою,\\ Аб якой лясы, палі і рэкі\\ Б'юць чалом штодзённа чалавеку,\\ Б'юць чалом, каб адпусціў на лекі\\ Цішыні хоць зернейка скупое?\\ \\ Па вясне, як трактары вяшчуюць\\ Нам дастатак, сытае налецце,\\ Па вясне, калі ў зялёным вецці\\ Цішыня не днюе, не начуе:\\ Цар прыроды цішыню карчуе,–\\ Аб такой хваробе вы не чулі,\\ Што перанапружаннем завецца?\\ \\ Нібы мор, яна няшчадна косіць\\ І звяроў, і птушак злой касою.\\ Страх няўтольны не зальеш расою –\\ І жаўрук з-пад колаў рвецца ў просінь,\\ Як з пажару, песню ён выносіць,\\ «Цішыні-і-і-і»,– тужліва каня просіць,\\ Сэрца не вытрымлівае ў соек.\\ \\ Аціхае рэха гаманкое,\\ І на змену песеннаму лету –\\ Шорах крыл сталёвых над планетай\\ І маё маленне трапяткое:\\ – Дайце ж зведаць, што гэта такое –\\ Зона абсалютнага спакою –\\ Птушкам, дрэвам... Толькі не паэту ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-сон]] * [[постаці/васіль-зуёнак]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-люстэрку-свіцязі]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-помнік]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-гаварыла-маці]]