~~META: title = Васіль Зуёнак — Сонечны дождж &keywords = Зуёнак, сонечны, дождж &abstract = Аналіз верша Васіля Зуёнка "Сонечны дождж" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Зуёнак — Сонечны дождж ====== Весела – пад звонкаю вясёлкай –\\ Выязджала хмарка з-за лясоў.\\ Лета перасмяглага асколкі\\ Шапацелі ў спеласці аўсоў.\\ \\ Сонцам атачонае прырэчча\\ Плавала ў сп'янеласці малін.\\ Гром няспешна грукнуў па-старэчы,\\ Як забіў у хмарку востры клін.\\ \\ Раздаліся трэшчыны агніста\\ Пырскаў залатых лінуўся рой.\\ І мільён праменьчыкаў яршыстых\\ Напярэймы ім ляцеў гурмой.\\ \\ Шухнуў кропель перагон кароткі:\\ З кожнае дажджынкі – па цвіку.\\ I дыхнула лёгка і салодка\\ Парнасцю ад цёплага пяску. \\ Аналіз верша:\\ 1. Пасля чытання верша паўстаюць малюнкі летняга дня. Сонечны дзень, вясёлка на небе, толькі што прайшоў «грыбны» дождж, усё абмыта дажджом: і спелыя маліны, і аўсы. Дажджынкі свецяцца і зіхацяць на сонцы, як каштоўныя камяні.\\ 2. [[постаці/васіль-зуёнак|Васіль Зуёнак]] называе дождж сонечным, таму што неба чыстае, адна толькі хмара «выязджала з-за лясоў», вясёлка пераліваецца і зіхаціць.\\ 3. Аўтар выкарыстоўвае сродкі мастацкай выразнасці (эпітэты, метафары, увасабленні), каб перадаць прыгажосць вобразаў.\\ Увасабленні: хмара выязджае, сонца плавае, гром няспешна грукнуў.\\ Эпітэты: звонкая вясёлка, залатыя пырскі, яршыстыя праменьчыкі, перасмяглае лета.\\ 4. Яркія метафары: гром забіў у хмарку востры клін; з кожнае дажджынкі – па цвіку; сонцам атачонае прырэчча плавала ў сп'янеласці малін.\\ 5. Пісьменнік у гэтых радках паказвае, як грымнула маланка і паліліся кроплі дажджу. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-люстэрку-свіцязі]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-гаварыла-маці]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-грымотах-ашалелых-веку]] * [[постаці/васіль-зуёнак]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-сон]]