~~META: title = Васіль Зуёнак — Смачны сон &keywords = смачны, дзяніс, мікіта &abstract = Чытаць верш Васіля Зуёнка "Смачны сон" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Зуёнак — Смачны сон ====== Сніўся Пецю смачны сон:\\ На батоне ехаў ён.\\ \\ Лётаў Сцёпка на бліне,\\ Як на цуда-дыване.\\ \\ Цыркачом Сымон да ганка\\ Прыкаціў на абаранку.\\ \\ Кліма ўзняў аж да аблок\\ Дырыжабль-агурок.\\ \\ Паддаваў Мікіта пары –\\ Бег цягнік за самаварам:\\ Як вагоны – шклянкі, плюшкі,\\ А замест білетаў – сушкі.\\ \\ Ды галодны бег Дзяніс –\\ Абаранак мігам згрыз.\\ \\ А пасля – зблажэў зусім:\\ Паўбатона адкусіў.\\ \\ I ў дадатак, на закуску,\\ Агурком Дзяніс захрускаў.\\ \\ Да бліна не дацягнуўся,\\ Блін у рукі сам вярнуўся:\\ Апусціўся, бо дачасна\\ Ў ім без масла Цяга згасла. \\ Толькі чаю не папіў,\\ Бо Мікіта затрубіў.\\ \\ Тут і Пеця прахапіўся,\\ Смачны сон перапыніўся... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-люстэрку-свіцязі]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-гаварыла-маці]] * [[постаці/васіль-зуёнак]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-грымотах-ашалелых-веку]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-сон]]