Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-зуёнак:васіль-зуёнак-ручаёк

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Зуёнак — Ручаёк

Ці ты зблізку, ці здалёк
Прыкаціўся, ручаёк?
Дзе ты быў і дзе ты жыў,
З кім гуляў і з кім дружыў?

Адказаў нам ручаёк:
– Я ні зблізку, ні здалёк –
Я з высокай хмаркі,
Што ляцела шпарка
Над палямі, над лясамі
І спынілася над вамі.

Вецер хмарку абярнуў –
Цёплы дожджык сыпануў!

За струменьчыкам струменьчык –
Дзе травінка, дзе каменьчык –
У абгонкі скок ды скок –
І радзіўся ручаёк.

Непаседа-весялун,
Гаманлівы булькатун –
Буду з вамі я гуляць,
Вам караблікі люляць!

Падобныя старонкі

  • янка-галубовіч/янка-галубовіч-вожык-і-ручаёк
  • васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-гаварыла-маці
  • васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-сон
  • васіль-зуёнак
  • васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-люстэрку-свіцязі
творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-ручаёк.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki