~~META: title = Васіль Зуёнак — Ручаёк &keywords = ручаёк &abstract = Верш Васіля Зуёнка "Ручаёк" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Зуёнак — Ручаёк ====== Ці ты зблізку, ці здалёк\\ Прыкаціўся, ручаёк?\\ Дзе ты быў і дзе ты жыў,\\ З кім гуляў і з кім дружыў?\\ \\ Адказаў нам ручаёк:\\ – Я ні зблізку, ні здалёк –\\ Я з высокай хмаркі,\\ Што ляцела шпарка\\ Над палямі, над лясамі\\ І спынілася над вамі.\\ \\ Вецер хмарку абярнуў –\\ Цёплы дожджык сыпануў!\\ \\ За струменьчыкам струменьчык –\\ Дзе травінка, дзе каменьчык –\\ У абгонкі скок ды скок –\\ І радзіўся ручаёк.\\ \\ Непаседа-весялун,\\ Гаманлівы булькатун –\\ Буду з вамі я гуляць,\\ Вам караблікі люляць! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-галубовіч/янка-галубовіч-вожык-і-ручаёк]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-гаварыла-маці]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-сон]] * [[постаці/васіль-зуёнак]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-люстэрку-свіцязі]]