~~META: title = Васіль Зуёнак — Развітанне Каліноўскага &keywords = народ, толькі, знаю &abstract = Чытаць верш Васіля Зуёнка "Развітанне Каліноўскага" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Зуёнак — Развітанне Каліноўскага ====== Хто адгадае і хто адкажа, –\\ Пакуль маўчыць народ,\\ Якая праўда на сэрца ляжа\\ Мне праз тысячу год?\\ \\ Адно толькі знаю: Бог нас пакінуў.\\ Страшней пятлі і турмы,\\ Калі мы ўсё яшчэ не краіна:\\ То край, то ўскраіна мы.\\ \\ Адно толькі знаю: паўстаць за волю –\\ Сваю – павінен народ.\\ Іначай вольным не быць ніколі.\\ Рэкі ўзрываюць лёд.\\ \\ Шляхі не купляюць за пяць капеек –\\ Бяруць іх жыццём сваім.\\ Бунт не на плошчы – у сэрцы спее\\ І памірае ў ім.\\ \\ Пакуль застаецца з нашага стану\\ Хоць бы адзін жывы,\\ То не лічыце справу прайгранай.\\ Народ прад’явіць правы.\\ \\ 1983 \\ \\ Крыніца: Зуёнак В. Выбраныя творы. Уклад., камент. аўтара; прадм. Н. Заяц. – Мінск : Кнігазбор, 2010. – 512 с. («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура). ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-кастусь-каліноўскі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-хай-літва-і-беларусь-]] * [[постаці/кастусь-каліноўскі]] * [[ibdc.ped>нявеста-каліноўскага]] * [[творы/іншае/кастусь-каліноўскі-мужыцкая-праўда]]