~~META: title = Васіль Зуёнак — Помнік &keywords = слёзы &abstract = Чытаць верш "Помнік" Васіля Зуёнка &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Зуёнак — Помнік ====== – Што ж ты, бярэзінка, сокам гаючым Но акрапіла іх раны?.. – Позна я, позна ўзрасла па-над кручай: Хлопцы даўно пахаваны... – Што ж ты, матуля, слязьмі не размыла Жвір гэты, смутак чорны?.. – Доўга я, доўга ішла да магілы – Слёз не данесла,\\ Слёз не хапіла,\\ Слёзы ссушыла мне гора...\\ – Што ж ты, матуля, гневам пякельным Жвір тады не спапяліла?.. – Гнеў скамяніўся мой... З гневам каменным Так і стаю над магілай... ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>помнік-3520]] * [[ibdc.ped>помнікі-жывёлам]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-каля-помніка-партызан]] * [[ibdc.ped>помнікі-студэнтам]] * [[ibdc.ped>помнік-у-трэптаў-парку]]