творы:васіль-зуёнак:васіль-зуёнак-поле
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Зуёнак — Поле
Поле – не толькі зямля,
Гэта і неба, і ветрык,
I васілёк, што здаля
Свеціць душою прыветнай.
Гэта і жаўранка спеў –
Першынца хмаркі вясёлай,
Гэта надзеі пасеў,
Мудрасці жніўная школа.
Гэта і дождж, што ідзе,
Каб з ярыной паяднацца,
Гэта бяссонне людзей
I хлебадайная праца.
Поле – не поле без нас.
I перапёлкаю ў жыце
Кліча:
– У першы свой клас,
Дзеці, у поле бяжыце!
Падобныя старонкі
- казімір-камейша/казімір-камейша-духмянае-дзіва
- пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-поле-поле
- еўдакія-лось/еўдакія-лось-галасы-поля
- вечнае-поле
- жніво
творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-поле.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1