~~META: title = Васіль Зуёнак — Поле &keywords = поле, гэта, паяднацца &abstract = Чытаць верш Васіля Зуёнка "Поле" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Зуёнак — Поле ====== Поле – не толькі зямля,\\ Гэта і неба, і ветрык,\\ I васілёк, што здаля\\ Свеціць душою прыветнай.\\ \\ Гэта і жаўранка спеў –\\ Першынца хмаркі вясёлай,\\ Гэта надзеі пасеў,\\ Мудрасці жніўная школа.\\ \\ Гэта і дождж, што ідзе,\\ Каб з ярыной паяднацца,\\ Гэта бяссонне людзей\\ I хлебадайная праца.\\ \\ Поле – не поле без нас.\\ I перапёлкаю ў жыце\\ Кліча: – У першы свой клас, Дзеці, у поле бяжыце! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-духмянае-дзіва]] * [[творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-поле-поле]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-галасы-поля]] * [[ibdc.ped>вечнае-поле]] * [[ibdc.ped>жніво]]