Васіль Зуёнак — Печкурок-паласкун

Хату выладзіў з пяску:
Сцены, дзверы, дах і столь –
Добра тут схавацца ў золь,
Ну, а ў спёку – на баку
Паляжаць у халадку…
Ды наехаў плывунец,
Зачапіўся – і канец:
Зноў пячкур без хаты…
Ах ты, чорт рагаты!

Падобныя старонкі