~~META: title = Васіль Зуёнак — Пачакай, дзядуля Марс &keywords = Марс &abstract = Чытацт верш Васіля Зуёнка "Пачакай, дзядуля Марс" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Зуёнак — Пачакай, дзядуля Марс ====== Нас пяцёра ў нашым доме –\\ Дружбакоў усім вядомых.\\ \\ Толькі дом не знае наш;\\ Мы - касмічны экіпаж!\\ \\ Компас ёсць. I ёсць ракета\\ Змайстравалі пад сакрэтам.\\ \\ I цяпер бы самы раз\\ Нам адправіцца на Марс.\\ \\ Ды шкада, што ён далёка –\\ Пэўна спознімся на ўрокі.\\ \\ I, глядзі, яшчэ ў прыдачу\\ Тройкі ў дзённіках заскачуць...\\ \\ А таму з прычыны гэтай\\ Пераносім старт на лета.\\ \\ Пачакай, дзядуля Марс, –\\ Дай закончыць першы клас! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-касманаўты]] * [[ibdc.ped>камандзіроўка-на-марс]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-люстэрку-свіцязі]] * [[творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-мы-касманаўты]] * [[ibdc.ped>марс]]