~~META: title = Васіль Зуёнак — Пакуль у неба б’юць пад’ёмы... &keywords = хлеб, урок, тайна, зарок &abstract = Чытаць верш Васіля Зуёнка "Пакуль у неба б’юць пад’ёмы..." &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Зуёнак — Пакуль у неба б’юць пад’ёмы... ====== Пакуль у неба б’юць пад’ёмы\\ І час пружыніць павады,\\ Не ведай радасці і стомы,\\ У мітульзе не траць гады.\\ Хай радасць слабага пацешыць,\\ Піжона стома падсячэ,\\ А нам не варта носа вешаць:\\ Усё наперадзе яшчэ!\\ твары спрадвечны круг мазольны:\\ Ары і сей, гадуй і жні.\\ У пустамоўнасці застольнай\\ Засекі дум не спаражні.\\ У працы – сэнс, і плён, і праўда,\\ І запавет, стары, як свет:\\ Каб ніва ўладжвалася спраўна\\ І не буяніў пустацвет.\\ І з іншай радасцю не знацца –\\ На ўсё жыццё – адзін урок:\\ Хлеб не расце пад гром авацый.\\ І ў гэтым – тайна. І зарок.\\ \\ 1975 \\ Крыніца: Зуёнак В. Выбраныя творы. Уклад., камент. аўтара; прадм. Н. Заяц. – Мінск : Кнігазбор, 2010. – 512 с. («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура). ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>на-заводзе]] * [[ibdc.ped>праца-тваіх-рук]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-сталяры]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-той-хто-працуе]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-адкуль-з-явіліся-рам]]