~~META: title = Васіль Зуёнак — Пакатаўся... &keywords = каток, едзе, бег, сто, пачаць &abstract = Верш Васіля Зуёнка "Пакатаўся..." &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Зуёнак — Пакатаўся... ====== Бег на рэчку, на каток,\\ Бег пакоўзацца каток.\\ А прыбег – і разгубіўся:\\ Пасярод катка спыніўся:\\ – Як пачаць? З якой нагі?\\ Уваччу плывуць кругі:\\ \\ Едзе левая направа,\\ Едзе правая налева,\\ Едзе задняя наперад,\\ А пярэдняя назад –\\ \\ Быццам сто ў яго тых ног\\ І пад кожнай сто дарог!\\ І з якой пачаць нарэшце,\\ Сам ніяк не разбярэшся.\\ Запытацца трэба ў таты –\\ І пабег каток дахаты... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-пайшоў-коўзацца-каток]] * [[постаці/васіль-зуёнак]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-гаварыла-маці]] * [[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-каток]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-люстэрку-свіцязі]]