~~META: title = Васіль Зуёнак — Коні і поні &keywords = поні, гром &abstract = Верш Васіля Зуёнка "Коні і поні" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Зуёнак — Коні і поні ====== Ад натугі\\ І ад конскае тугі\\ Гнуцца дугі\\ І ў вачах ідуць кругі.\\ Напінаецца, сапе\\ Цяжаравоз,\\ Бо ідзе не так сабе,\\ А цягне воз.\\ \\ А стаеннікі –\\ Браценікі\\ Яго –\\ Пасміхаюцца:\\ – Га-га! Ды і-го-го! –\\ І паказваюць на поні:\\ – Ці вы коні,\\ Ці не коні?\\ Га- га- га: Цацачны хамуцік\\ І дуга, –\\ Важняцца\\ І дражняцца\\ З кож- на- га: – Поні, поні, пончыкі,\\ Піражкі –\\ Не павезці вам ніколі\\ Воз цяжкі.\\ Поні, поні –\\ Засмуціліся зусім:\\ –- Што мы коні –\\ Быццам ясна,\\ Ды не ўсім...\\ Хоць малыя мы,\\ Ды вам – браты,\\ І зусім невыпадкова\\ Грывы ёсць у нас,\\ І ёсць\\ Хвасты,\\ І чатыры –\\ На падковах –\\ Капыты!\\ \\ – Кіньце плакаць! –\\ Гром паважна абвясціў. –\\ Дождж закапаў –\\ Ёсць надзея падрасці.\\ \\ Задаволена\\ Яшчэ раз грымнуў гром.\\ Мокнуць поні –\\ Мікра-коні –\\ Пад дажджом:\\ – Не ўхмыляйцеся,\\ Не кпіце –\\ Зараз мы\\ Падрасцём\\ Хоць на капыцік\\ Да зімы! ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/васіль-зуёнак]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-гаварыла-маці]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-люстэрку-свіцязі]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-коні-поні]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-пагоня]]