~~META: title = Васіль Зуёнак — Каласок &keywords = каласок &abstract = Чытаць верш "Каласок" Васіля Зуёнка &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Зуёнак — Каласок ====== Каласок, каласок –\\ Поля жніўнага званок, –\\ Абвясціць спяшае:\\ Ніва даспявае!\\ \\ З каласка зярняткі,\\ Нібы дзеці з хаткі,\\ Дружна выглядаюць –\\ Весела гукаюць:\\ \\ – Гэй, каму пірагі,\\ А каму пячэнне,\\ Ды блінцоў кругі\\ З сонечным свячэннем,\\ \\ Булкі-смакатушкі.\\ Ды з начыннем плюшкі,\\ Абаранкаў маток,\\ Ды аладак гурток,\\ \\ А каму да густу –\\ З мёдам хлеба лусту?!. –\\ Тут у нас усё расце –\\ I для вас, і для гасцей!..\\ \\ Вось такі каласок,\\ I такі галасок:\\ Так усіх вітае\\ З новым ураджаем. ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/васіль-зуёнак]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-гаварыла-маці]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-зоська-і-антосік]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-люстэрку-свіцязі]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-сон]]