творы:васіль-зуёнак:васіль-зуёнак-з-кратэраў
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Зуёнак — З кратэраў...
З кратэраў –
Як з картатэк,
Дзе стагоддзі планеты
Зафіксаваны,
Аднойчы выбухне
I наш, дваццаты, век,
Д’яблам
Яшчэ пры жыцці
Кананізаваны.
Калі гэта будзе? –
Праз тысячу год ці мільён –
Не сказаў Настрадамус,
Не вылічыў Глоба…
Адно толькі пэўна:
Між полымя і грымот,
Як праклён,
Прамаўчыць землятрусна Чарнобыль.
Гарбачоўскага кратэра
Мёртвы пагляд
Не раскратае
Д’ябальскіх знакаў сакрэтных, –
Толькі атамны вецер, прасторы і часу распад,
Як было да стварэння свету,
I дзеці –
Заплачуць – з дваццатага веку –
Над Прыпяццю дзеці…
Падобныя старонкі
- васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-грымотах-ашалелых-веку
- васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-гаварыла-маці
- васіль-зуёнак
- васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-люстэрку-свіцязі
- васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-сон
творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-з-кратэраў.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1