~~META: title = Васіль Зуёнак — З кратэраў... &keywords = дзеці &abstract = Чытаць верш Васіля Зуёнка "З кратэраў..." &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Зуёнак — З кратэраў... ====== З кратэраў –\\ Як з картатэк,\\ Дзе стагоддзі планеты\\ Зафіксаваны,\\ Аднойчы выбухне\\ I наш, дваццаты, век,\\ Д’яблам\\ Яшчэ пры жыцці\\ Кананізаваны.\\ \\ Калі гэта будзе? –\\ Праз тысячу год ці мільён –\\ Не сказаў Настрадамус,\\ Не вылічыў Глоба...\\ Адно толькі пэўна:\\ Між полымя і грымот,\\ Як праклён,\\ Прамаўчыць землятрусна Чарнобыль.\\ \\ Гарбачоўскага кратэра\\ Мёртвы пагляд\\ Не раскратае\\ Д’ябальскіх знакаў сакрэтных, –\\ Толькі атамны вецер, прасторы і часу распад,\\ Як было да стварэння свету,\\ I дзеці –\\ Заплачуць – з дваццатага веку –\\ Над Прыпяццю дзеці... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-грымотах-ашалелых-веку]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-гаварыла-маці]] * [[постаці/васіль-зуёнак]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-люстэрку-свіцязі]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-сон]]