~~META: title = Васіль Зуёнак — З вайны сустрэлі мацяркі сыноў... &keywords = маці, вайны, сыноў, дзень, сына, мацяркі, сустрэлі, чакае, ідуць, верш, чакай, гады, вестак, дадому, пачуцці &abstract = Адказы на пытанні да верша васіля Зуёнка "З вайны сустрэлі мацяркі сыноў..." &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Зуёнак — З вайны сустрэлі мацяркі сыноў... ====== З вайны сустрэлі мацяркі сыноў\\ I выглядалі-радзілі нявестак.\\ А сын яе дадому не прыйшоў.\\ Прыйшло кароткае: "Прапаў без вестак..." \\ Сябры пасмуткавалі, землякі,\\ Слязу змахнула ўпотайкі дзяўчына:\\ Не вернецца... Знаць, лёс яе такі...\\ Ды толькі сын для маці не загінуў.\\ \\ Знаходзіць маці тысячы прычын,\\ Чаму так доўга сын яе ў дарозе,\\ Чаму не йдзе разгладзіць ёй маршчын\\ I высушыць на родным твары слёзы.\\ \\ Яна між рэчаў самых дарагіх\\ Кашулі сына беражна хавае,\\ Святочным днём падоўгу каля іх\\ Стаіць, гамоніць з імі, плача і ўздыхае... \\ I ёй успамінаецца тады,\\ Як сын казаў: "Вярнуся, не загіну,\\ Чакай мяне... Чакай!.."\\ Ідуць гады,\\ I кожны дзень чакае маці сына. \\ **Адказы на пытанні:**\\ 1. Гэты верш навеяў сумныя думкі аб тых матулях, якія на працягу доўгіх год чакаюць сваіх сыноў, якія не вярнуліся з вайны дадому. Загінулі без вестак.\\ 2. Верш Васіля Зуёнка "З вайны сустрэлі мацяркі сыноў..." патрэбна чытаць павольна, сумна, шчымліва, выразна.\\ 3. Тэма твора: асабістая трагедыя матуль, якія не дачакаліся сваіх сыноў дадому, не магчымасць з імі развітацца.\\ Ідэя твора заключана ў радках: Ідуць гады,\\ I кожны дзень чакае маці сына. \\ 4. Празаічны твор [[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-незагойная-рана|Васіля Быкава "Незагойная рана"]], як і верш "З вайны сустрэлі мацяркі сыноў…" ярка раскрываюць пачуцці і перажыванні матуль, сыны якіх прапалі без вестак на вайне.\\ У празаічным творы гэта раскрываецца пры дапамозе наступных прыёмаў: аўтар укладвае ў адзін дзень усё жыццё гераіні з дапамогай яе ўспамінаў і сну; настрой і пачуцці старой Тэклі раскрываюцца вельмі падрабязна праз пейзажныя замалёўкі, сустрэчы з іншымі персанажамі.\\ У вершы Зуёнка пачуцці маці раскрываюцца праз метафары: "разгладзіць ёй маршчыны, высушыць на родным твары слёзы", "гамоніць з імі (кашулямі)", эпітэтаў: родны твар, тысячы прычын, паўтораў: "чаму", "чакай мяне, чакай…"\\ 5. У якасці эпіграфа да апавядання Васіля Быкава "Незагойная рана" можна ўзяць радкі з верша: Ідуць гады,\\ I кожны дзень чакае маці сына. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-золак/янка-золак-ода-маці]] * [[ibdc.ped>i-надыходзіць-дзень]] * [[ibdc.ped>сустрэча-з-маці]] * [[ibdc.ped>на-скрыжаванні]] * [[ibdc.ped>да-маці]]