~~META: title = Васіль Зуёнак — Ехаў дзед дадому... &keywords = дзед &abstract = Чытаць верш "Ехаў дзед дадому..." Васіля Зуёнка &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Зуёнак — Ехаў дзед дадому... ====== Пэўна, вас не ўражу:\\ Дзед мой – проста дзед.\\ Пры вусах паважных\\ I пры барадзе.\\ Да навукі прыткі,\\ З тэхнікай дружыў.\\ Толькі перажытку\\ У транспарце не зжыў,–\\ Ні табе аўтобус,\\ Ні табе цягнік:\\ Дзед сваёй асобай\\ На кані прывык.\\ Клічуць на вяселле? –\\ Дружкі ды радня\\ На машыну селі...\\ Дзед запрог каня.\\ Гэтак і дадому\\ Пакацілі ўсе.\\ Ну, а дзед, вядома,\\ У развалкі сеў.\\ Лейцы напружыніў,\\ Глядзь – бяжыць дружбак:\\ У палку служылі\\ Разам як-ніяк!\\ – Ды заехаў вось бы\\ На хвілінак пяць...\\ Дзед уважыў просьбу:\\ Трэба начаваць...\\ Потым клікнуў цёзка,\\ Потым кум ды сват...\\ Ехаў дзед праз вёску\\ Тыдзень акурат.\\ Тут і перазовы\\ Падаспелі ўслед.\\ – Эх, гуляй, кірзовы\\ Тупнуў ботам дзед.\\ Бабцы, нібы з раю,\\ Тэлеграфаваў:\\ «Выехаць няма як:\\ Пугу нехта ўкраў» ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-гаварыла-маці]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-сон]] * [[постаці/васіль-зуёнак]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-грымотах-ашалелых-веку]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-люстэрку-свіцязі]]