~~META: title = Васіль Зуёнак — Дала прырода мне ваду і цвердзь... &keywords = дала, неба, ствараў, зямлю, багоў, адказы, агонь, прырода, ствараю &abstract = Чытаць верш Васіля Зуёнка "Дала прырода мне ваду і цвердзь..." Адказы на пытанні да верша &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Зуёнак — Дала прырода мне ваду і цвердзь... ====== Дала прырода мне ваду і цвердзь,\\ Дала агонь, каб не блукаў я слепа,\\ Дала жыццё, а з ім дала і смерць...\\ Дала зямлю – а я глядзеў у неба...\\ \\ А каб агонь свяшчэнны не патух,\\ Каб зноў не захлынуўся чорнай багнай,\\ Дала прырода мне высокі дух.\\ А я ствараў багоў – я неба прагнуў...\\ \\ Я шмат чаго тады не разумеў,\\ Я і цяпер, бадай, не разумею.\\ Я іх ствараў, і з імі я старэў.\\ Як і цяпер ствараю і старэю.\\ \\ Усё, што сёння ісцінай слыло,\\ Назаўтра толькі рэхам адгукнецца.\\ I сіняй птушкі сіняе крыло\\ Кавалкам неба ў сэрцы разаб’ецца.\\ \\ Загадкі непазнаных берагоў...\\ Адказ – адна ў мяне самаахова.\\ Адказу не было – ствараў багоў,\\ Каб потым іх забыць і ўславіць новых.\\ \\ Бог – невядомасць. Вечны вораг мой.\\ Яго ствараю і яго звяргаю.\\ Бясконцы з ім і ўсеадольны бой.\\ Яго кляну, яму ж і прысягаю.\\ \\ Быў атам – "непадзельны" – атам-бог.\\ Цяпер – цяпер ажно дыханне зойме,\\ Калі ступаю праз яго парог –\\ Галактыку адкрыць у пі-мезоне*.\\ \\ Якое неба заўтра засялю?\\ З якіх арбіт пабачацца мне цуды?\\ Не ведаю. Адно скажу: зямлю –\\ Вось гэту, грэшную, ніколі не забуду.\\ \\ Як ёсць яна – я сэнс вышынь лаўлю,\\ Ствараю неба – сонечны паганец%%**%%.\\ А дайце неба – я ствару зямлю,\\ I пойдзе ўсё зваротнымі кругамі. \\ \\ * Пі-мезон – элементарная часціца (фіз.).\\ \\ %%**%% Сонечны паганец – тут: прыхільнік язычніцкіх вераванняў, адухаўлення прыроды. \\ **Адказы на пытанні:**\\ 1. Аўтар адзначае, што першапачаткова ў чалавека было ўсё для жыцця: зямля, агонь, вада, аднак ён прагнуў нечага большага, "глядзеў у неба". Так ён ствараў новых багоў (маюцца на ўвазе чалавечыя вынаходніцтвы). Аднак ісціна, якую, здаецца знайшлі, мянялася з кожным новым "богам". Загадкі не знікалі з жыцця, але адны адказы адказы не прыносілі шмат карысці, другія – нараджалі новыя пытанні. Таму ў жыцці ўсё "ідзе зваротнымі кругамі". Стваральная сіла чалавечага розуму бясконцая.\\ 2. Лірычны герой адданы не створаным, прыдуманым багам, а зямлі і сонцу, ад якіх залежыць наша жыццё. Гэта выдатна разумелі нашы продкі, гэта разумее і лірычны герой.\\ 3. У вершы ўжыты навуковыя тэрміны: галактыка, арбіта, атам, пі-мезон. Магчыма аўтар хацеў надаць вершу сучаснае гучанне, падкрэсліць моц чалавечага розуму, яго развіццё, стваральную сілу. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>зімовы-начлег]] * [[творы/якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям]] * [[ibdc.ped>крыштальны-звон-бяроз]] * [[ibdc.ped>беражыце-прыроду]] * [[ibdc.ped>чалавек-і-прырода]]