Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-зуёнак:васіль-зуёнак-будзем-сілы-набірацца

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Зуёнак — Будзем сілы набірацца

Лета Юзю прывяло
На канікулы ў сяло.
Рады дзед, і бабка рада –
Напякла стажок аладак:
– Еш, унучак, папраўляйся,
Сіл, унучак, набірайся…
Спалавініў Юзя «стог»,
У цяньку спачыць прылёг.
Падрамаў на жываце –
Дзень да поўдня праляцеў,
Павярнуўся на спіну –
Дзень даўным-даўно мінуў…
Ранкам выйшаў у паход –
Аж за школьны агарод.
Толькі ж трэба так, скажыце:
Заблудзіўся Юзя ў жыце…
Не відаць ні хат, ні сонца…
Нібы ў джунглях тых бясконцых,
Крочыў Юзя так і гэтак,
Вызначаў напрамкі свету,
Бабку, дзеда
Небарака
Клікаў, клікаў – і заплакаў:
– Не бадзяцца, не стамляцца –
Ехаў сілы набірацца…
Дык нашто ж,
Нашто я лез
У дрымучы гэты лес!..
Працаваць юннаты йшлі,
Юзю беднага знайшлі
І сказалі:
– Годзе хныкаць,
Лепш вазьмі-тка, брат, матыку –
Папрацуем у ахвоту
Ды ў футбол згуляем потым,
Загараць пачнём, купацца –
Будзем сілы набірацца!

Падобныя старонкі

  • васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-люстэрку-свіцязі
  • васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-сон
  • васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-гаварыла-маці
  • васіль-зуёнак
  • васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-грымотах-ашалелых-веку
творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-будзем-сілы-набірацца.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki