~~META: title = Васіль Зуёнак — Будзем сілы набірацца &keywords = юзя, бабка, унучак, дзень, сілы, набірацца &abstract = Верш Васіля Зуёнка "Будзем сілы набірацца" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Зуёнак — Будзем сілы набірацца ====== Лета Юзю прывяло\\ На канікулы ў сяло.\\ Рады дзед, і бабка рада –\\ Напякла стажок аладак:\\ – Еш, унучак, папраўляйся,\\ Сіл, унучак, набірайся…\\ Спалавініў Юзя «стог»,\\ У цяньку спачыць прылёг.\\ Падрамаў на жываце –\\ Дзень да поўдня праляцеў,\\ Павярнуўся на спіну –\\ Дзень даўным-даўно мінуў…\\ Ранкам выйшаў у паход –\\ Аж за школьны агарод.\\ Толькі ж трэба так, скажыце:\\ Заблудзіўся Юзя ў жыце…\\ Не відаць ні хат, ні сонца…\\ Нібы ў джунглях тых бясконцых,\\ Крочыў Юзя так і гэтак,\\ Вызначаў напрамкі свету,\\ Бабку, дзеда\\ Небарака\\ Клікаў, клікаў – і заплакаў:\\ – Не бадзяцца, не стамляцца –\\ Ехаў сілы набірацца…\\ Дык нашто ж,\\ Нашто я лез\\ У дрымучы гэты лес!..\\ Працаваць юннаты йшлі,\\ Юзю беднага знайшлі\\ І сказалі:\\ – Годзе хныкаць,\\ Лепш вазьмі-тка, брат, матыку –\\ Папрацуем у ахвоту\\ Ды ў футбол згуляем потым,\\ Загараць пачнём, купацца –\\ Будзем сілы набірацца! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-люстэрку-свіцязі]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-сон]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-гаварыла-маці]] * [[постаці/васіль-зуёнак]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-грымотах-ашалелых-веку]]