~~META: title = Васіль Зуёнак — Бегаў зайчык... &keywords = зайчык, панчошкі &abstract = Верш Васіля Зуёнка "Бегаў зайчык..." &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Зуёнак — Бегаў зайчык... ====== Бегаў зайчык па сумётах.\\ Пагубляў панчошкі.\\ Акалелі, азалелі\\ Зайчыкавы ножкі.\\ \\ Босыя сляды на рэчцы\\ Як пабачыў Вася,\\ Клікаў зайчыка пагрэцца,\\ Ды не дагукаўся.\\ \\ Дзе лядок, дзе сняжок, Зайчык – коўзь, зайчык – скок, У лясок дарожка:\\ \\ Трэба воўну шукаць,\\ Ніткі прасці і сукаць,\\ Трэба зайчыку вязаць\\ Новыя панчошкі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-грымотах-ашалелых-веку]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-люстэрку-свіцязі]] * [[постаці/васіль-зуёнак]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-гаварыла-маці]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-сон]]