~~META: title = Васіль Жуковіч — Што чалавека лечыць &keywords = лекі, чалавека &abstract = Верш Васіля Жуковіча "Што чалавека лечыць" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Што чалавека лечыць ====== Не толькі лекі лечаць чалавека –\\ Яшчэ і добрыя чыесьці рукі,\\ А ў дапамогу і рукам, і лекам\\ Слаўцо, што йдзе ад сэрца –\\ Без прынукі.\\ \\ А іншы раз ні лекар, ні аптэка\\ Не могуць памагчы прагнаць хваробу.\\ Тады ратункам верным чалавеку\\ Прыходзяць песня, цішыня, прырода. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-жураўліны-вырай]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-зіма]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першы-снег]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду]]