Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-хто-вінаваты

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Жуковіч — Хто вінаваты?

Не рабіў урокі Лёня –
бегаў ён па стадыёне,
потым бегаў па двары,
скрозь былі ў яго сябры:
ці то шайба, ці то мячык…
Не рашыў хлапчук задачы,
дзень прабегаў ён дарма,
вось і двойку атрымаў.
I настаўніца яму
задае пытанне:
– Скажы праўду, ты чаму
не зрабіў заданне?
Ды маўчыць хлапчук, адно
паглядае ўсё ў акно.
«Вось ён, вось ён, стадыён.
Вінаваты, можа, ён,
шайба, мячык вінаватыя,
што вярнуўся позна ў хату я?» –
думае Лявон.

Падобныя старонкі

  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-зіма
  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першы-снег
  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду
  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі
  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-жураўліны-вырай
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-хто-вінаваты.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki