~~META: title = Васіль Жуковіч — Хто вінаваты? &keywords = хлапчук, шайба, бегаў &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "Хто вінаваты?" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Хто вінаваты? ====== Не рабіў урокі Лёня –\\ бегаў ён па стадыёне,\\ потым бегаў па двары,\\ скрозь былі ў яго сябры:\\ ці то шайба, ці то мячык…\\ Не рашыў хлапчук задачы,\\ дзень прабегаў ён дарма,\\ вось і двойку атрымаў.\\ I настаўніца яму\\ задае пытанне:\\ – Скажы праўду, ты чаму\\ не зрабіў заданне?\\ Ды маўчыць хлапчук, адно\\ паглядае ўсё ў акно.\\ «Вось ён, вось ён, стадыён.\\ Вінаваты, можа, ён,\\ шайба, мячык вінаватыя,\\ што вярнуўся позна ў хату я?» –\\ думае Лявон. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-зіма]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першы-снег]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-жураўліны-вырай]]