~~META: title = Васіль Жуковіч — Хараство сусвету &keywords = прасторы, зоры, сусвеце &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "Хараство сусвету" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Хараство сусвету ====== Так прыгожа у сусвеце!\\ Сонца днём, а ўночы зоры\\ над зямлёй высока свецяць,\\ ззяе месяц на прасторы.\\ \\ У сусвеце непаўторным,\\ таямніц, загадак поўным,\\ непарушна, так цудоўна\\ лад пануе невымоўны!\\ \\ I планеты ў руху вечным,\\ і ў святле спрадвечным зоры!..\\ Шчасце жыць пад Шляхам Млечным,\\ слухаць музыку прасторы!\\ \\ Крыніца: Залацінкі: Зборнік вершаваных твораў. Мінск: Беларусь, 2001. – 235 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-жураўліны-вырай]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі]] * [[ibdc.ped>які-свет-абраць]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першы-снег]]