Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-францішак-скарына

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Жуковіч — Францішак Скарына

У справах цудоўных
вялікага сына –
святло старажытнай
адметнай краіны.
Ён першадрукар,
ён прарок мудрых кніжак –
Францішак Скарына,
Скарына Францішак.

У чутым далёка,
шырока вядомым
ёсць подых, ёсць рэха
вясновага грому
і ёсць цудадзейна-гаючая ціша:
Францішак Скарына,
Скарына Фран-ці-шак!

Жыве яго Слова –
ў ім дух Адраджэння,
малітва-замова
супроць адчужэння.
Хвала табе,
Маці святая – Краіна,
што ты акрыліла прамудрага сына!



Крыніца: Залацінкі: Зборнік вершаваных твораў. Мінск: Беларусь, 2001. – 235 с.

Падобныя старонкі

творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-францішак-скарына.1755963703.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki