Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-францішак-скарына

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Жуковіч — Францішак Скарына

У справах цудоўных
вялікага сына –
святло старажытнай
адметнай краіны.
Ён першадрукар,
ён прарок мудрых кніжак –
Францішак Скарына,
Скарына Францішак.

У чутым далёка,
шырока вядомым
ёсць подых, ёсць рэха
вясновага грому
і ёсць цудадзейна-гаючая ціша:
Францішак Скарына,
Скарына Фран-ці-шак!

Жыве яго Слова –
ў ім дух Адраджэння,
малітва-замова
супроць адчужэння.
Хвала табе,
Маці святая – Краіна,
што ты акрыліла прамудрага сына!



Крыніца: Залацінкі: Зборнік вершаваных твораў. Мінск: Беларусь, 2001. – 235 с.

Падобныя старонкі

  • спадчына-скарыны
  • францыск-скарына
  • іншае/францыск-скарына-з-прадмовы-да-кнігі-юдз
  • мастацкая-скарыніяна
  • эпоха-францыска-скарыны
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-францішак-скарына.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki