~~META: title = Васіль Жуковіч — Францішак Скарына &keywords = скарына, францішак, сына &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "Францішак Скарына" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Францішак Скарына ====== У справах цудоўных\\ вялікага сына –\\ святло старажытнай\\ адметнай краіны.\\ Ён першадрукар,\\ ён прарок мудрых кніжак –\\ Францішак Скарына,\\ Скарына Францішак.\\ \\ У чутым далёка,\\ шырока вядомым\\ ёсць подых, ёсць рэха\\ вясновага грому\\ і ёсць цудадзейна-гаючая ціша:\\ Францішак Скарына,\\ Скарына Фран-ці-шак!\\ \\ Жыве яго Слова –\\ ў ім дух Адраджэння,\\ малітва-замова\\ супроць адчужэння.\\ Хвала табе,\\ Маці святая – Краіна,\\ што ты акрыліла прамудрага сына! \\ \\ Крыніца: Залацінкі: Зборнік вершаваных твораў. Мінск: Беларусь, 2001. – 235 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>спадчына-скарыны]] * [[ibdc.ped>францыск-скарына]] * [[творы/іншае/францыск-скарына-з-прадмовы-да-кнігі-юдз]] * [[ibdc.ped>мастацкая-скарыніяна]] * [[ibdc.ped>эпоха-францыска-скарыны]]