~~META: title = Васіль Жуковіч — У зялёным лузе &keywords = лузе, зялёным, сябрую &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "У зялёным лузе" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — У зялёным лузе ====== У зялёным лузе\\ красачкі гамоняць:\\ з чабарком – званочак,\\ з люцікам – рамонак.\\ \\ Матылёк над імі\\ лёгенька крыляе,\\ быццам прывітанне\\ кветкам пасылае.\\ \\ У зялёным лузе\\ часта я гуляю,\\ з краскамі усімі\\ сэрцам размаўляю.\\ \\ З імі я сябрую,\\ з матыльком таксама,\\ а яшчэ з крынічкай\\ чыстай, светлай самай.\\ \\ Я сябрую з імі,\\ дружны я з усімі.\\ Так заўсёды будзе\\ у зялёным лузе.\\ Крыніца: Залацінкі: Зборнік вершаваных твораў. Мінск: Беларусь, 2001. – 235 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>колер-кветак]] * [[ibdc.ped>дзіўныя-кветкі]] * [[ibdc.ped>японская-ружа]] * [[ibdc.ped>водар-дзядоўніку]] * [[ibdc.ped>васількі]]