творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-у-горадзе-мары
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Жуковіч — У горадзе мары
У горадзе Мары
ўсе любяць дзяцей,
там дзеці смяюцца
усё весялей.
А слёзаў ніколькі
не ўбачыце ў іх:
ніхто і ніколі
не крыўдзіць малых.
Матулі і таты
у згодзе жывуць,
дзяцей не кідаюць,
сям’ю берагуць.
Ніхто не хварэе
у горадзе тым,
расказваюць казкі
старыя малым.
А кніжкі чытаюць
малыя старым,
сябруюць спрадвеку
ўсе ў горадзе тым.
Ласункаў уволю
штодня там даюць.
А стрыгчыся дзеці
да клоўнаў ідуць.
I вучняў ніхто
не хвалюе дарма,
у школах – пяцёркі,
а двоек няма.
Да горада Мары
білетаў няма,
яго уявіце
ты сам, ты сама.
Крыніца: Залацінкі: Зборнік вершаваных твораў. Мінск: Беларусь, 2001. – 235 с.
Падобныя старонкі
- васькава-мара
- мара-здзейсніцца
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-дзіўны-горад
- запаветная-мара
- прадвесне-мары
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-у-горадзе-мары.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1