~~META: title = Васіль Жуковіч — У горадзе мары &keywords = горадзе, дзеці, дзяцей, мары &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "У горадзе мары" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — У горадзе мары ====== У горадзе Мары\\ ўсе любяць дзяцей,\\ там дзеці смяюцца\\ усё весялей.\\ \\ А слёзаў ніколькі\\ не ўбачыце ў іх:\\ ніхто і ніколі\\ не крыўдзіць малых.\\ \\ Матулі і таты\\ у згодзе жывуць,\\ дзяцей не кідаюць,\\ сям’ю берагуць.\\ \\ Ніхто не хварэе\\ у горадзе тым,\\ расказваюць казкі\\ старыя малым.\\ \\ А кніжкі чытаюць\\ малыя старым,\\ сябруюць спрадвеку\\ ўсе ў горадзе тым.\\ \\ Ласункаў уволю\\ штодня там даюць.\\ А стрыгчыся дзеці\\ да клоўнаў ідуць.\\ \\ I вучняў ніхто\\ не хвалюе дарма,\\ у школах – пяцёркі,\\ а двоек няма.\\ \\ Да горада Мары\\ білетаў няма,\\ яго уявіце\\ ты сам, ты сама. \\ Крыніца: Залацінкі: Зборнік вершаваных твораў. Мінск: Беларусь, 2001. – 235 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>васькава-мара]] * [[ibdc.ped>мара-здзейсніцца]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-дзіўны-горад]] * [[ibdc.ped>запаветная-мара]] * [[ibdc.ped>прадвесне-мары]]