Дапаможам нашай маме:
паліем вазоны самі.
Мы пасуду будзем мыць
і ката свайго карміць.
Нам гуляць яшчэ не час,
пачакайце, гульні, нас.
Прыбярэм у доме самі,
хай прыемна будзе маме.
Трэба маму шанаваць,
трэба ёй дапамагаць.
Нам гуляць яшчэ не час,
пачакайце, гульні, нас.
Так з сястрою мы рашылі.
Вось пасуду і памылі,
мы вазоны палілі,
малачка кату далі.
Пачакалі гульні нас –
надышоў гуляць нам час.