~~META: title = Васіль Жуковіч — Трэба маму шанаваць &keywords = гульні, мама, час, гуляць, ката, пачакайце, пасуду, вазон &abstract = Верш Васіля Жуковіча "Трэба маму шанаваць" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Трэба маму шанаваць ====== Дапаможам нашай маме:\\ паліем вазоны самі.\\ Мы пасуду будзем мыць\\ і ката свайго карміць.\\ Нам гуляць яшчэ не час,\\ пачакайце, гульні, нас.\\ \\ Прыбярэм у доме самі,\\ хай прыемна будзе маме.\\ Трэба маму шанаваць,\\ трэба ёй дапамагаць.\\ Нам гуляць яшчэ не час,\\ пачакайце, гульні, нас.\\ \\ Так з сястрою мы рашылі.\\ Вось пасуду і памылі,\\ мы вазоны палілі,\\ малачка кату далі.\\ Пачакалі гульні нас –\\ надышоў гуляць нам час. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>спасцігаю-мудрасць-маміных-урокаў]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-мама]] * [[ibdc.ped>урокі-жыцця-4066]] * [[ibdc.ped>мама]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-мама]]