~~META: title = Васіль Жуковіч — Травень &keywords = вецер, травень &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "Травень" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Травень ====== Травень, ты – вясны вяршыня.\\ Ззяе сонца ў небе сінім.\\ Канюшына і рамонкі\\ разліваюць водар тонкі.\\ \\ Пахне мята з медуніцай.\\ Надыходзіць касавіца.\\ На палях, цяплом абжытых,\\ закрасуе хутка жыта.\\ \\ А сады – на заглядзенне:\\ дрэваў пышнае цвіценне.\\ Замірае нават вецер\\ перад яблынямі ў цвеце.\\ \\ І чмялі гудуць, і пчолы;\\ птушак спеў чуваць вясёлы.\\ Ад світання да змяркання –\\ трэлі, шчэбет і куванне. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першы-снег]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-жураўліны-вырай]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-зіма]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду]]