творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-сінічкі
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Жуковіч — Сінічкі
За акенцам – цень-цень-цень,
гэта значыць: «Добры дзень!»
Размалёваная птушка
прыляцела да кармушкі,
паспытала дзюбкай сала –
вось і ласавацца стала.
За акенцам – тук-тук-тук,
гэта вострай дзюбкі стук,
тук-тук-тук і тук-тук-тук –
далікатнай дзюбкі стук.
За акенцам – цень-цень-цень,
гэта значыць: «Добры дзень!»
Прыляцелі да сінічкі
дзве маленькія сястрычкі.
– Мы таксама хочам есці…
– Калі ласка, разам ешце.
За акенцам – тук-тук-тук,
гэта дзюбак перастук,
тук-тук-тук і тук-тук-тук –
вострых дзюбак перастук.
Крыніца: Залацінкі: Зборнік вершаваных твораў. Мінск: Беларусь, 2001. – 235 с.
Падобныя старонкі
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-птушыная-мова
- песня-птушкі
- у-вясеннім-небе
- авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-птушыныя-напевы
- уладар-начной-пушчы
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-сінічкі.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1