~~META: title = Васіль Жуковіч — Сінічкі &keywords = тук-тук-тук, акенцам, дзюбак, дзюбкі, перастук, дзень, цень-цень-цень, добры, стук &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "Сінічкі" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Сінічкі ====== За акенцам – цень-цень-цень,\\ гэта значыць: «Добры дзень!»\\ \\ Размалёваная птушка\\ прыляцела да кармушкі,\\ паспытала дзюбкай сала –\\ вось і ласавацца стала.\\ \\ За акенцам – тук-тук-тук,\\ гэта вострай дзюбкі стук,\\ тук-тук-тук і тук-тук-тук –\\ далікатнай дзюбкі стук.\\ \\ За акенцам – цень-цень-цень,\\ гэта значыць: «Добры дзень!»\\ \\ Прыляцелі да сінічкі\\ дзве маленькія сястрычкі.\\ – Мы таксама хочам есці...\\ – Калі ласка, разам ешце.\\ \\ За акенцам – тук-тук-тук,\\ гэта дзюбак перастук,\\ тук-тук-тук і тук-тук-тук –\\ вострых дзюбак перастук. \\ \\ Крыніца: Залацінкі: Зборнік вершаваных твораў. Мінск: Беларусь, 2001. – 235 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-птушыная-мова]] * [[ibdc.ped>песня-птушкі]] * [[ibdc.ped>у-вясеннім-небе]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-птушыныя-напевы]] * [[ibdc.ped>уладар-начной-пушчы]]