~~META: title = Васіль Жуковіч — Сям’я &keywords = кожны &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "Сям’я" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Сям’я ====== Матулька,\\ татуля,\\ бабулька,\\ дзядуля,\\ сястрычка,\\ і брат мой,\\ і я –\\ усіх нас сямёра,\\ у згодзе, без гора\\ жыве-пажывае сям’я.\\ \\ У хаце й ля хаты\\ з нас кожны заняты;\\ як пчолы ці як мурашы,\\ сваёй талакою\\ на фоне спакою\\ шчыруем штодня ад душы.\\ \\ Спраўляючы святы,\\ мы песень багата\\ спяваем усёю сям’ёй,\\ Любоў тут пануе.\\ Сямейку шануе\\ з нас кожны\\ ўсёю душой. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-зіма]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першы-снег]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-жураўліны-вырай]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі]]