~~META: title = Васіль Жуковіч — Сямейны аркестрык &keywords = грае, барабан, маміна, баян, татаў, скрыпка, аркестрык, галоўны, малаваты &abstract = Верш Васіля Жуковіча "Сямейны аркестрык" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Сямейны аркестрык ====== Наш аркестрык сямейны\\ ён крыху малаваты,\\ ды заўсёды надзейны:\\ мы усе з адной хаты.\\ \\ Грае маміна скрыпка,\\ грае татаў баян.\\ І, вядома, не дрэмле\\ побач мой барабан.\\ \\ Наш вясёлы аркестрык\\ дружны, хоць малаваты,\\ дырыжора-маэстра\\ не чакаем на святы.\\ \\ Грае маміна скрыпка,\\ грае татаў баян.\\ Хто галоўны ў аркестры?\\ Можа, мой барабан?\\ \\ Мы суседзям ігралі,\\ і суседзі сказалі,\\ што нам час падавацца\\ ды на сцэну палаца!\\ \\ Грае маміна скрыпка,\\ грае татаў баян.\\ Хто галоўны ў аркестры?\\ Змоўкні ты, барабан! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першы-снег]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-зіма]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-жураўліны-вырай]]