Васіль Жуковіч — Сталіца наша родная

Беларуская сталіца,
дорыш добры мне настрой:
сэрцу лёгка акрыліцца
светлай весняю парой.

Развеюцца воблакі, хмаркі
над Свіслаччу, ціхай ракой.
Прасторныя скверы і паркі
пяшчотнаю ззяюць ліствой.

Падобныя старонкі