Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Жуковіч — Слухай родную прыроду

У любую пару года,
у пагоду, непагоду
слухай родную прыроду –
ты пачуеш галасы
таямнічае красы.

З лесам, з нівай залатою
размаўляе ветравей,
сонца-сонейка – з зямлёю,
з цішынёю – салавей,

з небам – рэкі і азёры,
хваля – з ніцаю вярбой…
Як і што яны гавораць,
слухай, сябра любы мой.

Падобныя старонкі

творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду.1755963702.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki