творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Жуковіч — Слухай родную прыроду
У любую пару года,
у пагоду, непагоду
слухай родную прыроду –
ты пачуеш галасы
таямнічае красы.
З лесам, з нівай залатою
размаўляе ветравей,
сонца-сонейка – з зямлёю,
з цішынёю – салавей,
з небам – рэкі і азёры,
хваля – з ніцаю вярбой…
Як і што яны гавораць,
слухай, сябра любы мой.
Падобныя старонкі
- зімовы-начлег
- якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям
- крыштальны-звон-бяроз
- беражыце-прыроду
- чалавек-і-прырода
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1