~~META: title = Васіль Жуковіч — Слухай родную прыроду &keywords = слухай &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "Слухай родную прыроду" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Слухай родную прыроду ====== У любую пару года,\\ у пагоду, непагоду\\ слухай родную прыроду –\\ ты пачуеш галасы\\ таямнічае красы.\\ \\ З лесам, з нівай залатою\\ размаўляе ветравей,\\ сонца-сонейка – з зямлёю,\\ з цішынёю – салавей,\\ \\ з небам – рэкі і азёры,\\ хваля – з ніцаю вярбой…\\ Як і што яны гавораць,\\ слухай, сябра любы мой. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>зімовы-начлег]] * [[творы/якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям]] * [[ibdc.ped>крыштальны-звон-бяроз]] * [[ibdc.ped>беражыце-прыроду]] * [[ibdc.ped>чалавек-і-прырода]]