~~META: title = Васіль Жуковіч — Слова і справа &keywords = будзеш, змалку &abstract = Верш Васіля Жуковіча "Слова і справа" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Слова і справа ====== Ёсць такое слова: «Трэба!»\\ Людзі з ім раслі заўжды.\\ Без яго – ну як без хлеба,\\ без паветра, без вады.\\ \\ Трэба сеяць і ахоўваць,\\ здабываць і будаваць,\\ шанаваць, расціць, выхоўваць,\\ пра сваю краіну дбаць.\\ \\ Ты расцеш. А час імчыцца.\\ Ад яго не адставай:\\ змалку ты любі вучыцца,\\ змалку веды здабывай!\\ \\ Кім захочаш быць – тым будзеш,\\ і, не знаючы тугі,\\ будзеш ты карысны людзям\\ і Радзіме дарагі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/слова]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-слова]] * [[слоўнік/выдавецкая-справа]] * [[творы/іншае/слова-пра-паход-ігаравы]] * [[ibdc.ped>хто-ж-аўтар-слова-пра-паход-ігаравы]]